19 снежня 2025, Пятніца, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтабазу ў расейскім Энгельсе ўдалося патушыць

6
Нафтабазу ў расейскім Энгельсе ўдалося патушыць

На гэта спатрэбілася шэсць дзён.

Губернатар Саратаўскай вобласці РФ Раман Бусаргін заявіў, што адкрытае гарэнне на нафтабазе “Камбінат Крышталь” у горадзе Энгэльс нарэшце ўдалося патушыць. Удар украінскіх беспілотнікаў, які справакаваў узгаранне, адбыўся яшчэ шэсць дзён таму, у ноч на 8 студзеня.

Нагадаем, 8 студзеня ў Генштабе распавялі, што Сілы беспілотных сістэм разам з ГУР МА атакавалі базу нафтапрадуктаў “Камбінат Крышталь" у горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці. Гэты аб'ект забяспечвае палівам вайсковы аэрадром "Энгельс-2", дзе базуецца стратэгічная авіяцыя ворага.

Экспэрты мяркуюць, што абаронцы маглі атакаваць рэзервуары з вельмі спецыфічным палівам падвышанай шчыльнасці маркі Т-8В, выкарыстаным для бамбавікоў Ту-160.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках