Сіманьян прызнала правал «СВА»
22- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕЯТЕЛЬ ВЕТРА»
- 13.01.2025, 17:13
- 22,048
Расеі давядзецца адмовіцца ад захопу Херсона і Запарожжа.
Крамлёўская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян заявіла, што Расеі давядзецца адмовіцца ад захопу Херсона і Запарожжа і пагадзіцца на спыненне вайны па лініі размежавання.
Таксама яна заклікала расейскіх патрыётаў быць рэалістамі і не разлічваць на захоп Харкава і Адэсы.
Фактычна, гэта прызнанне правалу «СВА» і немагчымасці дасягненне яго мэт. Ой, а што здарылася, Марго? Ты ж у 2022 г. распавядала, што Пуцін пераможа Украіну за 2 дні.
Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»