Накрые Крэмль і Рублёўку: УСУ падрыхтавалі магутную зброю для вайны ў 2025 годзе
32- 2.01.2025, 9:05
- 38,136
Першыя кадры з'явіліся ў навагоднюю ноч.
Украінскі ВПК працягвае працаваць над уласнымі распрацоўкамі дальнабойнай зброі. З'явіліся кадры новай зброі з інавацыйнымі магчымасцямі.
На што здольны новы ўкраінскі АТРК для «24 Канала» патлумачыў ваенны экспэрт, лётчык-інструктар палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.
У звароце прэзідэнта Украіны ў навагоднюю ноч упершыню паказалі працу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу ўкраінскай вытворчасці "Сапсан".
Праца над гэтай распрацоўкай вялася на працягу 20 гадоў, спынялася, аднаўлялася зноў.
"Гэты праект дае магчымасць накрыць Крэмль і Рублёўку: два асноўныя цэнтры прыняцця пастаноў адразу ж за некалькі дзясяткаў хвілін, калі б ён зарабіў у поўным аб'ёме і мы мелі некалькі сотняў ракет для выканання гэтай задачы", – адзначыў ваенны аналітык.
Сапсан можа працаваць з балістычнымі ракетамі, якія маюць значную перавагу над крылатымі. Траекторыя знішчэння цэлі можа быць нават вертыкальнай, менавіта гэта дазваляе выкарыстаннем адначасова некалькіх ракет цалкам знішчаць вялікі ваенны аб'ект.
Са слоў Світана, гэты ракетны комплекс можа працаваць на адлегласць 300-500 кіламетраў, у некаторых мадыфікацыях да 700 кіламетраў.
"Зможам выпальваць усё да "Энгельса", да Волгі, аднак першая і асноўная мэта – Масква", – падкрэсліў Світан.