6 студзеня 2025, панядзелак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча таемна вырабляе зброю для УСУ і рамантуе тэхніку

11
Польшча таемна вырабляе зброю для УСУ і рамантуе тэхніку

Украінскі дыпламат раскрыў падрабязнасці.

Польшча даўно дапамагае Украіне ў пытанні вытворчасці зброі і боепрыпасаў, але не абвяшчае аб супрацоўніцтве з меркаванняў бяспекі. Пра гэта «Люстэрку тыдня» распавёў часовы павераны ў справах Польшчы ва Украіне Пётр Лукасевіч.

Паводле слоў дыпламата, зараз створана некалькі супольных прадпрыемстваў вайсковага плана, якія вырабляюць беспілотныя сістэмы, рамантуюць цяжкую тэхніку. Таксама, зазначыў ён, краіны супрацоўнічаюць у сферы высокіх тэхналогій.

Лукасевіч таксама адзначыў, што ў Польшчы працуе завод украінскага абаронна-прамысловага комплексу, аднак расказваць падрабязнасці аб пытаннях бяспекі адмовіўся.

«Некаторыя краіны, якія дэкларуюць такое супрацоўніцтва, як вось пабудову завода вытворчасці вайсковай тэхнікі, геаграфічна размешчаны далёка ад Расеі. І паколькі ім нічога не пагражае, то яны могуць пра гэта казаць. Мы ж зусім побач, і таму не гаворым пра гэта», - падкрэсліў часовы павераны ў справах Польшчы ва Украіне Пётр Лукасевіч, дадаўшы, што геаграфія ў гэтым кантэксце вельмі важная.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках