5 студзеня 2025, Нядзеля, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін апынуўся за крок ад прорвы

21
Пуцін апынуўся за крок ад прорвы

Кіраўнік Крамля не змог акрэсліць будучыню Расеі.

Расейскі дыктатар ва ўладзе ўжо 25 гадоў. Журналісты The New York Times назвалі навагодняе пасланне Пуціна "аптымістычным" і расплывістым.

Што сказаў Пуцін расейцам

Тон паслання быў аптымістычным. На думку дыктатара, Расея рухаецца наперад. Ён нават запэўніў расейцаў у тым, што ўсё будзе добра. Зрэшты, ні пра вайну, ні пра інфляцыю кіраўнік расейскай дзяржавы нічога не сказаў.

Уласна, словы "ўсё будзе добра" тычыліся эканамічнага стану краіны і яе будучыні. Менавіта так гаспадар Крамля адказаў на нямое пытанне шараговых расейцаў аб коштах, якія ўзляцелі да нябёсаў, і рублі, які сарваўся ў бездань.

“Расплывісты зварот Пуціна напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята Расеі падкрэсліў самую вялікую супярэчнасць яго кіраўніцтва ў ваенны час: імкненне мабілізаваць грамадства і загартаваць яго для працяглага канфлікту, захоўваючы пры гэтым адчуванне нармальнага жыцця ў паўсядзённым жыцці. У адрозненне ад яго выступаў у 2022 годзе, у першы год уварвання, у прамове ў аўторак ён не згадаў пра Украіну, абышоўшы нават свой звыклы эўфемізм наконт вайны як “спецыяльнай ваеннай аперацыі”. Ён таксама не згадаў новаабранага прэзідэнта Дональда Трампа”, - акцэнтуюць журналісты.

Будучыня Расіі максімальна нявызначаная. Настолькі, што Пуціну не было чаго сказаць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках