5 студзеня 2025, Нядзеля, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ устанавіла рэкорд у стратах на фронце за месяц

1
Войска РФ устанавіла рэкорд у стратах на фронце за месяц

У Крамлі "не шкадуюць нікога і нічога".

Снежань 2024 года стаў рэкордным месяцам паводле колькасці ліквідаваных на фронце расейскіх акупантаў. У апошні месяц мінулага года войска РФ пазбавілася 50 тысяч сваіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў афіцэр Узброеных Сіл Украіны Сяргей Цяхоцкі ў эфіры "Мы - Украіна".

Паводле ягоных слоў, такія страты Расеі сведчаць аб тым, што краіна-агрэсарка "не шкадуе нікога і нічога".

“Ён [вораг] знішчае ўсё, куды можа дацягнуцца. Мы павінны быць гатовыя да гэтага, але вайскоўцы робяць усё магчымае і немагчымае, каб спыніць ворага”, - сказаў Цяхоцкі

Тым часам у Генштабе УСУ паведамілі, што на 2 студзеня 2025 года расейцы страцілі 792 170 чалавек. Учора ліквідавана яшчэ 1 370 акупантаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках