5 студзеня 2025, Нядзеля, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ў 2024-м годзе панесла рэкордныя страты

3
Расея ў 2024-м годзе панесла рэкордныя страты
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Страціла войскі колькасцю амаль 36 мотастралковых дывізій.

Расея ў 2024 годзе панесла рэкордныя страты – 430 790 салдат. Гэта колькасць амаль 36 мотастралковых дывізій.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Мінабароны.

Як адзначаецца, летась вораг панёс сумарна больш страт, чым за 2022-ы і 2023 гады. Найбольшыя страты за год і за час поўнамаштабнай вайны зафіксаваны ў снежні - 48 670 расейскіх вайскоўцаў. Папярэдні рэкорд страт войска РФ у жывой сіле быў у лістападзе 2024 года – 45 720 салдат.

Акрамя таго, летась Сілы абароны знішчылі і падбілі 3 689 танкаў супраціўніка, гэта ўмоўна 119 танкавых батальёнаў. Больш за ўсё танкаў УСУ знішчылі ў траўні, толькі за адзін дзень 12 траўня знішчылі 31 танк акупантаў. Гэта колькасць тэхнікі танкавага батальёна.

Летась ўкраінскія ваяры знішчылі і падбілі 8 956 баявых браняваных машын ворага - гэта колькасць ББМ больш за 37 мотастралковых дывізій. Больш за ўсё знішчана варожай бранятэхнікі ў кастрычніку 2024 года - 923 адзінкі. Такая колькасць ББМ знішчаных за месяц каштавала Расеі прыблізна не менш як паўмільярда даляраў.

За мінулы год украінскія абаронцы таксама знішчылі 13 050 адзінак артылерыйскіх сродкаў ворага. Гэтага выстарчыла б для ўкамплектавання 725 артдывізіёнаў.

Страты Расеі

Расейскі рэжым спрабуе схаваць страты сваіх войскаў на вайне супраць Украіны. Таксама замоўчваюцца страты прыватных вайсковых кампаній, наймітаў і іншых ваенізаваных фармаванняў.

Са звестак Генштаба УСУ, з пачатку поўнамаштабнай вайны ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі больш за 792 000 расейцаў.

Са звестак украінскай выведкі, Расея страціла больш за 98 тысяч мабілізаваных у перыяд з 21 верасня 2022 года да 31 кастрычніка 2024 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках