П'яны кіроўца перакуліўся на «Белджы» ў Менску
14- 2.01.2025, 20:25
- 8,946
Фотафакт.
ДТЗ з перакульваннем аўтамабіля адбылося ў Менску з віны нецвярозага кіроўцы.
Як расказалі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, 22-гадовы кіроўца аўтамабіля «Белджы», рухаючыся па вуліцы Брылеўскай не справіўся з кіраваннем, учыніў наезд на раздзяляльную агароджу і выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе аўтамабіль перакуліўся.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
«Фізічны стан кіроўцы выклікаў падазрэнне ў праваахоўнікаў. Паводле вынікаў медыцынскага агляду ў ягоным арганізме выяўлена 1.73 праміле алкаголю», – адзначылі ў ДАІ.
Мужчына затрыманы і дастаўлены ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс. Аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку. На месца працы парушальніка будзе накіраваны паведамляльны ліст.