Фіца пагражае ўкраінскім уцекачам у Славакіі
25- 2.01.2025, 21:33
- 13,286
Браціслава можа абмежаваць падтрымку ўкраінцаў.
Кіроўная партыя Славакіі Smer-SD гатовая весці з партнёрамі кааліцыі перамовы не толькі пра спыненне паставак электраэнэргіі ва Украіну, але і пра абмежаванне падтрымкі украінцаў на свае тэрыторыі.
Як паведамляе Tyzden, з адпаведнай заявай выступіў прэм'ер-міністр краіны Роберт Фіца. Паводле ягоных словаў, праз спыненне транзіту газу Славакія за год страціць 500 мільёнаў еўраў. Ён абвінавачвае ў гэтым прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага:
«Мяркую, што партнёры кааліцыі таксама ўспрымаюць сітуацыю вакол спынення транзіту газу як надзвычай сур'ёзную і вартую суверэннага адказу з боку суверэннай Славакіі. Адзінай альтэрнатывай з'яўляецца аднаўленне транзіту або пошук кампенсацыйных механізмаў».
Чакаецца, што Фіца скліча раду каалацыі і пасяджэнне Кабміна, дзе будзе абмяркоўвацца адказ Славакіі, пасля перамоваў у Брусэлі на наступным тыдні.