УСУ прарваліся наперад у Курскай вобласці РФ
4- 27.01.2025, 17:21
- 17,404
![УСУ прарваліся наперад у Курскай вобласці РФ](https://i.c97.org/ai/319379/aux-head-1547042417-20190109_abrams_t.jpg)
Украінскія вайскоўцы правялі паспяховыя контратакі.
Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) паведамілі, што УСУ нядаўна прасунуліся ў Курскай вобласці РФ.
Геалакацыйныя кадры за 26 студзеня, паказваюць, што УСУ нядаўна нязначна рушылі наперад у цэнтры Паграбкоў, што на поўнач ад Суджы, а таксама ў лясістай мясцовасці на паўночны захад ад Косіцы. Акрамя таго, так званыя расейскія мілблогеры сцвярджалі, што ўкраінскія сілы праводзілі контратакі пад Паграбкамі.