13 лютага 2025, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі шпіёнскі карабель загарэўся ля берагоў Сірыі

6
Расейскі шпіёнскі карабель загарэўся ля берагоў Сірыі
Фота: RFI

Судна страціла кіраванне і дрэйфавала паблізу порта Тартус.

У Міжземным моры, недалёка ад узбярэжжа Сірыі на расейскім выведвальным караблі «Кільдзін» адбыўся пажар. Экіпаж страціў кіраванне суднам на некалькі гадзін. Але нягледзячы на сур'ёзнасць сітуацыі, расейцы адмовіліся ад дапамогі экіпажаў іншых караблёў у гэтым раёне.

Карабель страціў кіраванне і дрэйфаваў паблізу сірыйскага порта Тартус. Інцыдэнт здарыўся на мінулым тыдні, аднак паведамленні аб здарэнні з'явіліся ў СМІ толькі нядаўна. Французскае навінавае радыё RFI паведаміла, што пажар здарыўся ў чацвер, 23 студзеня, а 12:00 паводле Грынвіча.

«Кільдзін» – сярэдні выведвальны карабель праекта 861М (паводле класіфікацыі NATO – «Moma class») Паўночнага і Чарнаморскага флоту ВМФ СССР і Чарнаморскага флоту ВМФ Расеі. Быў спушчаны на ваду 31 студзеня 1973 года. Караблі серыі будаваліся на базе на верфі «Сточня Полночна» ў Гданьску (Польшча).

«Кільдзін» выйшаў са сваёй базы ў Балтыйскім моры восенню 2024 года і з лістапада працаваў у Міжземным моры. Да пажару экіпаж сачыў за турэцкімі вучэннямі Mavi Vatan.

Са звестак СМІ, пажар быў настолькі сур'ёзным, што экіпаж падрыхтаваўся да эвакуацыі. Відавочцы паведамілі, што з трубы судна ішло полымя і густы дым.

Сухагруз Milla Moon, які знаходзіўся непадалёк, пад сцягам Таго паспрабаваў наблізіцца да «Кільдзіна», але атрымаў загад адысці. Пажар удалося ўзяць пад кантроль толькі праз пяць гадзін.

Са слоў французскага афіцэра, найгоршага, здаецца, удалося пазбегнуць, але здольнасць шпіёнскага карабля працягваць сваю місію пакуль невядомая.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках