У ГУР паказалі «знішчэнне нячысцікаў»
4- 28.01.2025, 10:57
- 7,612
Відэафакт.
Украінскія выведчыкі працягваюць знішчаць акупантаў і іх тэхніку на фронце. Толькі за мінулы тыдзень яны знішчылі 16 фартыфікацыйных збудаванняў варожага войска, яшчэ каля сямі дзясяткаў пашкодзілі.
Таксама знішчаны 15 адзінак вайсковай тэхнікі, антэны сувязі і сродкі радыёэлектроннай барацьбы. Падрабязнасці і відэа дэмілітарызацыі паказалі ў Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны Украіны.
«Знішчэнне нячысцікаў - ваяры ГУВ працягваюць мінусаваць акупантаў, іх транспарт і абсталяванне на фронце. На відэа - чарговыя вынікі ўпартай агнявой працы байцоў падраздзяленняў актыўных дзеянняў ГУВ МА Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.
Толькі за тыдзень у зоне адказнасці на лініі сутыкнення спецназаўцы ГУВ знішчылі 16 інжынерна-фартыфікацыйных збудаванняў ворага, яшчэ 68 пашкодзілі.
Паспяхова разбіта 15 адзінак транспарту расейскіх захопнікаў.
Таксама расейцы страцілі два беспілотнікі тактычнага ўзроўню, пашкодзілі выведчыкі і дзве антэны сувязі для БПЛА акупантаў і вывелі з ладу пяць расейскіх сродкаў РЭБ/РЭР/РЛС.
"Пацверджаны незваротныя і санітарныя страты сярод асабовага складу войска дзяржавы-агрэсаркі Расеі - 33 захопнікі", - дадалі ў ГУВ.