13 лютага 2025, Чацвер, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрбок абмеркавала вайну ва Украіне ў першым званку Рубіё

10
Бэрбок абмеркавала вайну ва Украіне ў першым званку Рубіё
Аналена Бэрбок

Еўропа хоча ўзяць на сябе больш адказнасці.

«Еўропа хоча ўзяць на сябе больш адказнасці за ўласную бяспеку», - сказала кіраўніца МЗС ФРГ дзяржсакратару ЗША. Стораны абмеркавалі важнасць моцнага блока NАТО, вайну ва Украіне, Сірыю і стасункі з КНР, паведамляе «Нямецкая хваля».

У кіраўніцы МЗС Нямеччыны Аналены Бэрбок (Annalena Baerbock) адбылася тэлефонная размова з Марка Рубіё - упершыню пасля заняцця ім пасады дзяржсакратара ЗША. Аб размове ў аўторак, 28 студзеня, паведаміла агенцтва dpa са спасылкай на замежнапалітычнае ведамства ФРГ.

«Мы хочам шчыльна супрацоўнічаць з новым урадам ЗША», - заявіла кіраўніца нямецкай дыпламатыі. «Еўропа хоча ўзяць на сябе больш адказнасці за ўласную бяспеку», - дадала яна.

Гутарка працягвалася блізу паўгадзіны. Званок быў зроблены з Брусэля, дзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ.

NАТО, вайна ва Украіне, сітуацыя ў сектары Газа

Бэрбок і Рубіё абмеркавалі важнасць моцнага блока NАТО, вайну РФ ва Украіне, сітуацыю ў Сірыі, сектары Газа і на Блізкім Усходзе, а таксама ўзаемадачыненні з Кітаем.

Як адзначылі ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, Рубіё «пацвердзіў трываласць і важнасць амерыкана-нямецкіх стасункаў для трансатлантычнага свету і працвітання». Стораны закранулі супрацоўніцтва ў галіне абароны і пытання стабільнасці ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, дадалі ў Дзярждэпартаменце.

Першая асабістая сустрэча паміж кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў ФРГ і ЗША, магчыма, адбудзецца на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы ў сярэдзіне лютага, удакладніла dpa.

Да заняцця пасады дзяржсакратара ЗША Рубіё выказваў упэўненасць, што і Расея, і Украіна павінны пайсці на кампрамісы, каб скончыць вайну. Кіеву не адваяваць у РФ усіх страчаных тэрыторый, падкрэсліваў Марка Рубіё.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках