Украінскія вайскоўцы спецыяльнага прызначэння знішчылі салдат КНДР і захапілі дакументы ворага
- 28.01.2025, 11:58
- 7,446
Зачыстку варожых пазіцый правялі ў Курскай вобласці.
Байцы Сіл спецыяльных аперацый правялі зачыстку варожых пазіцый у Курскай вобласці. Яны нанеслі значныя страты супраціўніку ў жывой сіле і захапілі важныя трафеі ворага.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны.
Падчас бою аператары ССА ліквідавалі двух паўночнакарэйскіх салдат. Акрамя таго, з дапамогай скідаў з дронаў нашы ваяры знішчылі 7 акупантаў, яшчэ 10 атрымалі раны.
Таксама аператары 8-га палка ССА на варожых пазіцыях выявілі і захапілі:
сродкі індывідуальнай абароны і ваенную экіпіроўку акупантаў, далямер «ДЛ-5»;
цеплавізійны прыцэл «1ПН139-1»;
штурмавую вінтоўку АК-12 з прыцэлам «1П87»;
сродкі сувязі, якія могуць змяшчаць звесткі аб перамяшчэнні і планах ворага.
Акрамя таго, знойдзены дакументы ворага. Атрыманыя трафеі - тэхніка і дакументы, дадуць важную інфармацыю аб тактыцы і рэсурсах супраціўніка.