13 лютага 2025, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Часам самы магутны пратэст – гэта цішыня»

3
«Часам самы магутны пратэст – гэта цішыня»

Беларусы не далі рэжыму ніводнага шанцу.

Чытач сайта Charter97.org расказаў, чаму надумаў праігнараваць так званыя «выбары» 26 студзеня:

- Ці можна назваць выбарам тое, дзе вынік даўно прадвызначаны? Дзе голас кожнага з нас - толькі дэкарацыя для легітымізацыі ўлады аднаго чалавека? Я не пайшоў на гэтыя выбары, і вось чаму.

Калі сістэма пабудаваная на хлусні і злачынствах, гульня паводле яе правіл становіцца суўдзелам у гэтых злачынствах. Мы ўсе цудоўна ведаем, што бюлетэні будуць падтасаваныя, пратаколы — перапісаныя, а галасы — скрадзеныя. Мы бачылі гэта ў 2020-м годзе, калі тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб сказаць "не" фальсіфікацыям. Мы бачылі, як іх сустрэлі дубінкамі, турмамі і слёзацечным газам. Мы памятаем, як нашая краіна стала полем бітвы за праўду.

Ісці на “выбары” сёння - значыць гуляць паводле правіл, якія напісаны не для нас. Гэта значыць прызнаць, што ў нас нібыта ёсць выбар, калі яго няма. Гэта значыць даць сістэме тое, чаго яна так прагне: бачнасць легітымнасці. Але зараз бачна, што беларусы не захацелі быць часткай гэтага спектакля.

Асабліва цынічна гучалі заклікі некаторых нібыта апазіцыйных дзеячаў, якія ўгаворвалі нас "зрабіць прыход" дыктатару. Яны казалі, што ўдзел у “выбарах” - гэта спосаб “праявіць грамадзянскую пазіцыю”. Але беларусы былі разумнейшымі. Мы разумеем, што прыход ў такой сістэме - гэта не пратэст, а падарунак рэжыму. Гэта не барацьба, а капітуляцыя.

Беларусы не пайшлі галасаваць. Мы не сталі гуляць у гэтую гульню. Мы не далі рэжыму ніводнага лішняга шанцу прадставіць свае фальсіфікацыі як “волю народа”. Мы паказалі, што наш выбар - гэта не выбар паміж дрэнным і горшым, а адмова ўдзельнічаць у фарсе. Часам самы магутны пратэст - гэта цішыня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках