«Трамп накіраваў пасланне расейскім элітам»
7- 28.01.2025, 16:19
- 18,922
![«Трамп накіраваў пасланне расейскім элітам»](https://i.c97.org/ai/617790/aux-head-1730890405-20240326_media_2.jpg)
Час працуе супраць Пуціна.
Украінскі эксперт, кіроўны партнёр Нацыянальнай антыкрызіснай групы Тарас Загародні мяркуе, што «асадаўскі сцэнар» у Расеі становіцца ўсё больш рэальным. Аб гэтым ён распавёў у інтэрв'ю unian.net:
- Трамп - дасведчаны перамоўнік, і разумее, што калі хочаш з кімсьці дамовіцца аб чымсьці, то не размаўляеш з ім у стылі «я - начальнік, ты – дурань», і не шантажуеш. Я думаю, што гэта ў большай ступені пасланне расейскім элітам, якое палягае ў тым, што, маўляў, прыбірайце гэтага псіха, і будзем размаўляць. Упэўнены, Трамп выдатна ведае аб патрабаваннях Пуціна, якія ён не можа выканаць. Ці можа Трамп аддаць Запарожжа ці Данецкую вобласць яму, дэмантаваць вайсковую інфраструктуру НАТА ў Еўропе, зняць санкцыі з Расеі? Гэта абсалютнае трызненне. Таму ён цісне такім публічным спосабам для таго, каб Пуцін ачуўся. Да таго ж, гэта падрыў пазіцыі Пуціна ўнутры краіны. Там патрыёты ўжо скавычуць, што Пуцін давёў краіну да такога стану, што амерыканцы размаўляюць з імі ўльтыматыўным тонам. Нават калі ён пойдзе на нейкія перамовы, то будзе прыніжаны ўсё адно. І гэта падкошвае, у першую чаргу, уладу Пуціна. Насамрэч гэта вельмі добра, што Трамп пачаў з ім так размаўляць. Гэта сведчыць аб тым, што «асадаўскі сцэнар» у Расеі становіцца ўсё больш рэальным.