13 лютага 2025, Чацвер, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапаў кіраўнік Чачэні і Рамзан Кадыраў

Прапаў кіраўнік Чачэні і Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Расейскі стаўленік 18 дзён не з'яўляецца ў публічным полі.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў цягам 18 дзён не з'яўляўся на публіцы. Аб гэтым піша «Агентство» са спасылкай на аналіз публікацый у ягоным блогу і на сайце дзяржагенцтва «Чэчэн-Інфарм». Апошні раз кіраўнік Чачэніі паведамляў аб сваім удзеле ў публічных падзеях 8 студзеня.

У той дзень ён прысутнічаў на адкрыцці мемарыяла свайму бацьку Ахмату Кадыраву, праінспектаваў цэнтральную частку Грознага і правёў нараду з кіраўнікамі падраздзяленняў МУС.

З 8 студзеня ніякай інфармацыі аб яго актыўнасці не публікавалася. Толькі 26 студзеня Кадыраў паведаміў, што наведаў рэпетыцыю фальклорнага ансамбля «Нохчо». У суправаджальным відэа кіраўнік рэспублікі сядзеў у пустой зале разам з кіраўніцай ансамбля Амінай Ахмадавай. Аднак, як адзначае «Агентство», гэтая публікацыя магла быць «кансэрвай» - загадзя запісаным матэрыялам, выпушчаным для стварэння ілюзіі існай дзейнасці.

Падазрэнні выклікае адзенне Кадырава на відэа. У роліку ён быў апрануты ў талстоўку і камізэльку — адзенне, якое не зусім адпавядае тэмпературы 26 студзеня, калі ў Грозным было амаль +4 градусаў. Напрыклад, у пачатку студзеня, пры такіх тэмпературах, ён насіў куртку.

Такія працяглыя знікненні Кадырава з публічнага поля назіраліся і раней. Так, у студзені 2024 года ён таксама адсутнічаў 18 дзён. Паводле звестак «Новой газеты. Европа», яшчэ ў 2019 годзе лекары дыягнаставалі ў кіраўніка Чачэніі некроз падстраўнікавай залозы. Гэта захворванне стала прычынай частых водпускаў па стану здароўя і пропуску важных мерапрыемстваў.

Увосень 2023 года, паводле інфармацыі выдання, Кадыраў перажыў абвастрэнне хваробы, якое суправаджалася вострай лёгачнай недастатковасцю. Крыніцы сцвярджаюць, што ён быў шпіталізаваны ў Цэнтральную клінічную лякарню. Прычынай крызісу магла стаць перадазіроўка транквілізатару «Дормікум», які выкарыстоўваюць для зняцця трывожнасці і боляў. Таксама паведамлялася, што вынікі МРТ мозгу Кадырава выклікалі сур'ёзныя асцярогі ў яго найбліжэйшага асяроддзя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках