Чаму войскі КНДР маглі адступіць ад лініі фронту на Куршчыне
2- 28.01.2025, 17:16
- 5,536
![Чаму войскі КНДР маглі адступіць ад лініі фронту на Куршчыне](https://i.c97.org/ai/627776/aux-head-1738073765-20250128_koreici_360.png)
Дроны сталі для паўночнакарэйцаў вялікай праблемай.
Паўночнакарэйцы, якіх дыктатар КНДР Кім Чэн Ын адправіў у Расею для ўдзелу ў вайне супраць Украіны, не навучыліся супрацьстаяць украінскім дронам і артылерыі.
Пра гэта ў аўторак, 28 студзеня, паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка.
Паводле ягоных слоў, вайскоўцы войска КНДР панеслі значныя страты ў Курскай вобласці і праводзяць зараз з расейскімі камандзірамі і сваімі афіцэрамі "працу над памылкамі".
Паводле яго слоў, для паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына таксама з'яўляецца "вялікай праблемай" тое, што вайскоўцы яго войска патрапілі ў палон.
"Акрамя гэтага, ёсць дакладная фіксацыя загінулых карэйцаў", - падкрэсліў Каваленка.
Кіраўнік ЦПД дадаў, што, згодна з першапачатковымі дамоўленасцямі, Расея павінна была максімальна схаваць удзел паўночнакарэйскіх салдат у вайне супраць Украіны, але была не здольная гэтага зрабіць.