13 лютага 2025, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол выдаў чырвоныя карткі на вышук двух беларусаў паводле справы аб самалёце Ryanair

7
Інтэрпол выдаў чырвоныя карткі на вышук двух беларусаў паводле справы аб самалёце Ryanair

Запыт у дачыненні да трэцяга працягваюць разглядаць.

Інтэрпол на запыт Польшчы выдаў чырвоныя карткі на арышт двух падазраваных у справе аб пасадцы ў 2021 годзе ў Менску самалёта Ryanair. Запыт у дачыненні да трэцяга працягваюць разглядаць. Пра гэта паведамляе rmf24.pl са спасылкай на прэс-сакратарку генпракурора Ганну Адамяк.

Злапомны рэйс выконваў перавозчык Buzz - польская «дачка» ірландскай авіякампаніі Ryanair.

У верасні 2024 года польскі суд завочна арыштаваў былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка змены Яўгена Цыганова і высокапастаўленага афіцэра КДБ Андрэя А.М. Іх абвінавацілі ў злачынствах паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Польшчы: «незаконны захоп самалёта Ryanair» і «незаконнае пазбаўленне волі пасажыраў і экіпажа». Праз немагчымасць выставіць ім абвінавачанні пракурор накіраваў у суд хадайніцтва аб запуску працэдур нацыянальнага і міжнароднага вышуку.

Нагадаем, 23 траўня 2021 года ў аэрапорце Менска здзейсніў вымушаную пасадку самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. Самалёт пасадзілі на падставе атрыманага сігналу аб мінаванні, якое пасля не пацвердзілася. Для суправаджэння пасажырскага самалёта ў неба быў узняты беларускі знішчальнік МіГ-29. Паводле звестак следства, 23 траўня Чуро прывёў у дыспетчарскую супрацоўніка КДБ, пасля чаго пілотам перадалі ілжывую інфармацыю аб бомбе на борце і запатрабавалі прызямліцца ў Менску. У выніку гэтай спецаперацыі былі затрыманыя блогер і ягоная дзяўчына Соф'я Сапега.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках