13 лютага 2025, Чацвер, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай запатрабаваў скарачэння ядзернага арсенала Расеі

10
Кітай запатрабаваў скарачэння ядзернага арсенала Расеі

Пекін адрэагаваў на прапанову Трампа.

Кітай мяркуе, што Расея павінна скараціць свой ядзерны арсенал. Пра гэта гаворыцца ў заяве кітайскага МЗС у адказ на прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пачаць трохбаковыя перамовы Масквы, Пекіна і Вашынгтона ў пытаннях дэнуклеарызацыі.

На думку МЗС КНР, зменшыць колькасць ядзерных боегаловак і іх носьбітаў павінны таксама ЗША — і гэта з'яўляецца ўмовай для пачатку дыялогу, аб якім заяўляў Трамп.

«Дзве ядзерныя дзяржавы з найбуйнейшымі ядзернымі арсеналамі павінны добрасумленна выконваць свае асаблівыя…абавязкі па ядзерным раззбраенні», – цытуе AFP заяву МЗС Кітая.

Расея і ЗША павінны «істотна скараціць свае ядзерныя арсеналы, каб стварыць неабходныя ўмовы для далучэння іншых дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, да працэсу раззбраення», дадалі ў ведамстве.

Трамп у звароце да ўдзельнікаў Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе заявіў аб планах дамагацца «дэнуклеарызацыі» праз трохбаковыя перамовы Расеі, ЗША і Кітая. Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін на наступны дзень завочна адказаў Трампу, што «пытанні стратэгічнай стабільнасці» могуць стаць «пунктам сутыкнення» з новай амерыканскай адміністрацыяй і прапанаваў «сустрэцца» і «пагаварыць».

Паводле звестак Стакгольмскага інстытута вывучэння праблем міру (SIPRI), на 2024 год ЗША мелі 3708 даступных да выкарыстання ядзерных боегаловак, а Расея - 4380.

У распараджэнні Кітая знаходзілася 500 ядзерных боезарадаў, і гэта колькасць павялічылася на 90 за апошні год, што зрабіла Пекін сусветным лідарам у тэмпах нарошчвання ядзернага арсенала. На трэцім месцы ў ядзерным арсенале, паводле звестак SIPRI, знаходзіцца Францыя (290 адзінак), на чацвёртым – Вялікая Брытанія (225 адзінак).

Ядзерныя ўзбраенні Расеі і ЗША - сусветных лідараў, на якіх прыпадае больш за 90% усёй ядзернай зброі ў свеце, - абмежаваныя адзінай двухбаковай дамовай - СНУ-3. Падпісаны ў 2010 годзе Баракам Абамам і Дзмітрыем Мядзведзевым, а затым працягнуты Уладзімірам Пуціным і Джо Байдэнам ён забараняе кожнаму з бакоў мець больш за 1550 боегаловак, размешчаных на носьбітах. У пачатку 2023 года Пуцін прыпыніў удзел Расеі ў СНУ-3 і закрыў расейскія ядзерныя аб'екты для амерыканскіх інспекцый. Паводле звестак Дзярждэпа, у 2024 годзе Масква магла нязначна перавысіць ліміт, устаноўлены дамовай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках