Спецназаўцы ГУВ знішчылі 15 адзінак расейскага транспарту
- 28.01.2025, 19:54
- 4,096
![Спецназаўцы ГУВ знішчылі 15 адзінак расейскага транспарту](https://i.c97.org/ai/610959/aux-head-1726504786-20231015_zsu_dn_360.jpg)
Відэа.
Байцы Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны за мінулы тыдзень знішчылі 16 інжынерна-фартыфікацыйных збудаванняў ворага, яшчэ 68 пашкодзілі.
Спецназаўцы ГУВ паспяхова знішчылі 15 адзінак транспарту расейскіх захопнікаў, два варожыя беспілотнікі тактычнага ўзроўню і пашкодзілі дзве антэны сувязі для БПЛА акупантаў, паведамляе Цензор.НЕТ.
Таксама выведнікі трапна білі па сродках РЭБ-РЭР-РЛС — пяць адзінак выведзеныя з ладу. Пацверджаныя незваротныя і санітарныя страты сярод асабовага складу войска дзяржавы-агрэсаркі — 33 захопнікі.