13 лютага 2025, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі танкіст паказаў асноўны маршрут штурмаў акупантаў у сяло Шаўчэнка і свой знішчаны танк

Расейскі танкіст паказаў асноўны маршрут штурмаў акупантаў у сяло Шаўчэнка і свой знішчаны танк

Відэа.

Расейскі танкіст скардзіцца на знішчэнне свайго танка Т-62 украінскімі дронамі і паказвае асноўны маршрут руху штурмавых групаў акупантаў з сяла Жоўтае ў сяло Шаўчэнка.

Відэа ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў.

«Увазе аператараў цэнтра агнявой падтрымкі ТГр “Пакроўск”: расейскі танкіст паказаў асноўны маршрут руху расейскіх штурмавых групаў з сяла Жоўтае ў сяло Шаўчэнка пад Пакроўскам і свой танк Т-62, знішчаны ўкраінскімі дронамі. Цікава, што ў галінках над танкам адзін з украінскіх дронаў не спрацаваў, з дрона можна даведацца аўтараў ліквідацыі танка. Расеец паказаў накатаную сцежку з дакладнымі каардынатамі, па якой расейская пяхота заходзіць пад Пакроўск, мяжа збору ў іх якраз паблізу вёскі Шаўчэнка ў бліндажах. Ласкава паказаная сцежка відавочна просіць сталага кантролю дронамі і касетнымі снарадамі, мяркуючы з відэа, цэлі на ёй з'яўляюцца ўвесь час», – адзначыў Бутусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках