Расейцы пусцілі праз узарваны праход канала Северскі Данец «ББМ-хлеў»
- 29.01.2025, 9:12
- 6,320

Украінскія абаронцы знішчылі яго.
Пасля падрыву труб канала Северскі Данец-Данбас расейцы ўпершыню паспрабавалі скарыстацца адным з праходаў для перамяшчэння сваёй тэхнікі.
Пра гэта ў эфіры тэлемарафону расказаў прадстаўнік Аператыўна-тактычнай групоўкі "Луганск" Дзмітрый Запарожац. Паводле ягоных слоў, 28 студзеня ўкраінскія байцы знішчылі паблізу аднаго з праходаў эвакуацыйны транспарт, які назвалі "ББМ-хлеў":
“Нават цяжка было праз сродкі відэаназірання разабраць, што гэта за транспарт. Ці танк са спілаваным руляй, ці, магчыма, іншы нейкі. Настолькі ён абсталяваны нейкімі гумамі, увесь зацягнуты і перацягнуты”.
Асобна спікер расказаў пра асаблівасці цяжкіх гарадскіх баёў у Часавым Яры і Тарэцку. Ён растлумачыў, што цяпер і Сілам абароны, і акупацыйным войскам РФ цяжка адсачыць, дзе знаходзіцца супраціўнік. Адной з прычын з'яўляецца вялікая колькасць шматпавярховак, на розных паверхах адначасова могуць знаходзіцца салдаты розных войскаў.
“Вораг актыўна прымяняе прынцып мінавання тэрыторыі - можа знішчаць сутарэнні ці нават цэлыя пад'езды танкавымі мінамі. Таксама прымяняюцца такія сродкі паразы як дроны, скіды, артылерыя. Немагчыма казаць, што ва ўрбанізаванай мясцовасці лёгка весці баявыя дзеянні, таму сітуацыя ў Часавым Яры і Тарэцку складаная”, - падкрэсліў падпалкоўнік.