У Менску ў краме канфіскату прадаюць жакет Hermes за гіганцкую суму
8- 29.01.2025, 11:57
- 8,050

“Лепш аўтамабіль купіць”.
У Менску ў краме канфіскату заўважаны жакет фірмы Hermes, пра гэта расказалі ў TikTok. Яго прадаюць за два сярэднія заробкі, заўважыў партал Blizko.by.
У краме канфіскату прадаецца джынсавы жакет жаночай маркі HERMES PARIS белага колеру з выявай. Вытворчасць - Францыя. Каштуе ён без зніжкі 6273 рубля 68 капеек, а са зніжкай — 5 646,32 рубля.
Жакет прадаецца ў краме "Ваш выбар" на праспекце Пераможцаў у Менску. Ёсць ён і на сайце гандлёвага дома "Усходні".

Некаторыя каментатары здзіўленыя коштам:
“Асабліва замілоўваюць гэтыя 32 капеечкі”.
“На Ebay кошт 2500 даляраў, так што не скугольце”.
“Зусім здурнелі”.
"Лепш аўтамабіль купіць".