Беларусцы давялося даводзіць, што яна маці сваёй жа дачкі
1- 29.01.2025, 18:15
- 10,618

Як так выйшла.
Ва ўправу Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз у Гарадзенскай вобласці звярнулася 93-гадовая мясцовая жыхарка.
Жанчына расказала, што ў пасведчанні аб нараджэнні ейнай дачкі дапушчана памылка. А менавіта, няслушна пазначанае прозвішча маці.
З-за гэтай недакладнасці маглі ўзнікнуць цяжкасці з афармленнем спадчыны.
У выніку была праведзеная генетычная экспэртыза, якая пацвердзіла сваяцтва.
Кожны год ДКСЭ Гарадзенскай вобласці робіць блізу 160 экспертыз для ўстанаўлення сваяцтва. Прыкладна 60% з іх - у судовых справах. У астатніх выпадках людзі самастойна звяртаюцца для правядзення ДНК-тэстаў.