У адной з кватэраў Менска даносіцца дзіўны гук
38- 29.01.2025, 20:37
- 39,636
![У адной з кватэраў Менска даносіцца дзіўны гук](https://i.c97.org/ai/627950/aux-head-1738172222-20240101_screen_360.jpg)
Кватэру абследавалі спецыялісты.
Старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў загадаў высветліць прычыну ўзнікнення ў адной з кватэраў у доме па вуліцы Матусевіча інфрагуку. Яе жыхарка паскардзілася яму падчас прыёму. Паводле словаў жанчыны, у яе жыллі ўвесь час даносіцца аднекуль гук нізкай частаты.
Высветлілася, што кватэру ўжо абследавалі спецыялісты. Яны засведчылі, што інфрагук прысутнічае, але не змаглі знайсці ягоную крыніцу.
Паўторным замерам гуку і высвятленнем прычыны яго ўзнікнення зоймецца Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.