На ўзбраенні УСУ з'явіўся брытанскі танк Scorpion
7- 3.01.2025, 18:55
- 16,196
Што вядома пра гэту зброю?
Брытанскую баявую выведвальную машыну FV101 Scorpion заўважылі на ўзбраенні 2-й роты аператыўнага прызначэння, 1-га батальёна аператыўнага прызначэння "Фарпост", 1-й БрАП Нацыянальнай гвардыі Украіны "Бурэвій", піша In In Factum.
Фактычна рарытэтны брытанскі лёгкі выведвальны танк, магчыма, набылі валанцёры, ці ён быў набыты праз прыватныя структуры, адзначаюць аналітыкі. З іх слоў, афіцыйна аб перадачы БРМ FV101 Scorpion ад Брытаніі украінскім байцам не паведамлялася.
Са слоў аналітыкаў In Factum, кастамная версія FV101 Scorpion абсталявана 76-мм гарматай, але на ўзоры на фатаграфіі ўсталяваны 14,5 мм буйнакаліберны кулямёт Уладзімірава танкавы, магчыма, таму што гармата пры куплі адсутнічала ці не было для яе адпаведнага боекамплекта.
Адзначым, аглядальнікі гішпанскай Defensa пісалі, што маленькія, але дужыя “скарпіёны” з'яўляюцца аднымі з найлепшых у свеце лёгкіх танкаў. Дзякуючы хуткасці і манеўранасці яны ідэальна пасуюць для выведкі. Гішпанская марская пяхота таксама выкарыстоўвала іх для высадкі на судны і ў амфібійных аперацыях. Аднак у 2007 годзе Гішпанія вывела іх з эксплуатацыі праз высокія затраты на мадэрнізацыю.
Аналітыкі In Factum заўважылі брытанскую БРМ FV101 Scorpion на ўзбраенні 1-й БрАП НДУ "Бурэвій"