5 студзеня 2025, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёр УСУ: ЗША дадуць Украіне шмат зброі пры адной умове

14
Маёр УСУ: ЗША дадуць Украіне шмат зброі пры адной умове
АЛЯКСЕЙ ГЕЦЬМАН

РФ не будзе шанцаў.

Калі Украіна атрымае зброю на 500 млрд даляраў, то ў РФ не будзе шанцаў у гэтай вайне

Пастанова Дональда Трампа аб дапамозе Украіне можа сур'ёзна паўплываць на далейшы ход вайны. Калі краіна-агрэсарка Расея не будзе згаджацца на тое, што ёй прапануюць - а, хутчэй за ўсё, яна згаджацца не будзе, - то, як сказаў Трамп, будзе павялічаная дапамога Украіне. Нават называлася сума - 500 мільярдаў даляраў.

Калі Украіне перададуць шмат сучаснай зброі, то ў расейцаў не будзе шанцаў у гэтай вайне. Такое меркаванне выказаў ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу УСУ Аляксей Гецьман, паведамляе OBOZ.UA.

«Калі нам будзе перададзеная самая сучасная зброя на суму 500 мільярдаў, але не з пункту гледжання мяшкоў з грашыма, а кантэйнераў са зброяй, то ў расейцаў шанцаў у гэтай вайне не будзе. Тады гэта сапраўды будзе істотная дапамога. Думаю, нам хопіць людзей, якія маглі б карыстацца гэтай зброяй, хаця пытанне з мабілізацыяй з парадку дня ніхто не здымаў», - адзначыў Гецьман.

Ён падкрэсліў, што Украіне патрэбна па некалькі соцень танкаў, самалётаў і ракет, а не па некалькі дзясяткаў.

"Прасцей кажучы, нам патрэбны не 30 танкаў Abrams, а 300, не 20 самалётаў, а 200, не дзве ракеты Tomahawk, якія трэба ў сервант паставіць і пыл з іх здзімаць, а 200. Вось гэта была б істотная дапамога", - сказаў Гецьман.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках