«На адлегласці пяці метраў свайго дзіцяці ў цемры я не бачу»
1- 3.01.2025, 11:53
- 2,838
У Ваўкавыску дзеці ходзяць у гімназію з ліхтарыкам.
У Ваўкавыску дзеці ходзяць у гімназію з ліхтарыкам. «На адлегласці пяці метраў свайго дзіцяці ў цемры я не бачу, - цытуе словы мясцовай жыхаркі volkovysknews.by. — Вельмі хочацца хоць крыху асвятліць гэты шлях. Думаю, шмат хто ведае гэтую дарогу. Раніцай і ўвечар дзеці ідуць па ёй у [дзіцячы] садок, у гімназію № 2, дарослыя на працу... Дзеці не павінны хадзіць у цемры і спатыкацца - на дарожцы ёсць ямы».
Камунальнікі абяцаюць развязаць праблему з асвятленнем каля гімназіі і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, але дакладную дату не называюць. Размова ідзе аб планах на першы квартал 2025 года. Так і дацягнуць да вясны.