У Беларусі забаранілі расейскую грэчку
17- 3.01.2025, 14:43
- 8,752
Крупы з'явіліся ў спісе небяспечнай прадукцыі.
Папулярныя грэцкія крупы «Фермер» забаранілі прадаваць у Беларусі. Яна з’явілася ў спісе небяспечнай прадукцыі.
Гаворка ідзе аб грэчцы вытворчасці ТАА "Дары палёў" з Барнавула Алтайскага краю.
Грэчка, якую хутка разварваецца , не прайшла праверку. Выпрабаванні паказалі, што крупы варацца 29 хвілін пры норме не больш за 25 хвілін.
Забарона набудзе моц з 11 студзеня.
У снежні з такой жа прычыны забаранілі грачаныя хуткаразварвальныя крупы ТАА «Вега-інжынірынг». Характэрна, што гэтае прадпрыемства таксама знаходзіцца ў Барнавуле Алтайскага краю. Вытворца тады адпрэчыў абвінавачанні, заявіўшы, што яго крупы варацца не больш за 25 хвілін і адпавядаюць усім нормам якасці.