7 студзеня 2025, aўторак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Пуцін можа закончыць вайну да канца года

9
Bild: Пуцін можа закончыць вайну да канца года

Праз пагаршэнне эканомікі РФ.

Крэмль можа паспрабаваць закончыць вайну супраць Украіны да канца 2025 года і ўжо зараз пасылае сігналы ўнутранай грамадскасці і міжнароднай супольнасці.

Аб гэтым піша Bild са спасылкай на крыніцы ва ўрадавых колах.

Ва ўрадзе ФРГ адной з прычын такой магчымай пастановы разглядаюць пагаршэнне сітуацыі ў эканоміцы РФ. Так, адсоткавыя стаўкі і цэны на прадукты ў Расеі растуць, у той жа час рубель на працягу апошніх 5 месяцаў страціў больш за 20% у дачыненні да еўра.

Нават праца ваенна-прамысловага комплексу ў тры змены не можа схаваць крызіс у іншых галінах.

Таксама, піша Bild, ва ўрадзе Нямеччыны выклікаў ажыятаж рэпартаж расейскага выдання "Коммерсантъ", у якім гаварылася аб пасляваеннай выбарчай кампаніі. Размова ідзе аб парламенцкіх выбарах, запланаваных на 2026 год.

Субяседнік адзначыў, што мэта Пуціна - «будучыя вынікі ваеннай спецаперацыі павінны ўспрымацца ў грамадстве як перамога». Таму праца над «выявам перамогі» ужо пачалася.

Нямецкія аналітыкі мяркуюць, што такая публікацыя была, магчыма, ухваленая Крамлём, а інфармацыя ў ёй - злітая наўмысна. Таксама разглядаюць за незвычайныя адкрытыя публікацыі перадвыбарных мэтаў акружэння Пуціна: Крэмль усталяваў мэтавыя паказчыкі прыходу і выніку «Адзінай Расеі» на ўзроўні 55%.

Вызначальным чыннікам хуткага заканчэння вайны ва ўрадзе ФРГ лічаць абранне Дональда Трампа.

У той жа час на запыт Bild у МЗС Нямеччыны заявілі, што зараз урад зыходзіць з таго, што вайна будзе працягвацца і надалей.

“Пуцін зараз не зацікаўлены сур'ёзна ў мірных перамовах і ўстойлівым міры. (РФ. - Рэд.) не адыходзіць ад сваіх максімальных патрабаванняў, такіх як прызнанне анэксіі ўкраінскай тэрыторыі”, - адзначылі там.

Выданне адзначае, што гаворка ідзе толькі пра магчымы сцэнар. Паколькі сігналы, якія пасылае Крэмль, могуць азначаць і нешта іншае, супрацьлеглае ці ўвогуле нічога.

Са звестак BILD, ва ўрадавым аналізе гаворыцца толькі аб магчымым сцэнары. Як заўсёды, сігналы, якія пасылаюцца Крамлём, могуць азначаць і нешта іншае, супрацьлеглае ці ўвогуле нічога.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках