7 студзеня 2025, aўторак, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муж і жонка з Берасця паўтара года збіралі манеты ў слоік

12
Муж і жонка з Берасця паўтара года збіралі манеты ў слоік

Удалося назапасіць некалькі кілаграмаў.

Муж і жонка з Берасця паўтара года збіралі манеты ў слоік і паказалі вынік у TikTok. Атрымалася назапасіць некалькі кілаграмаў, а сума параўнальная з некаторымі заробкамі, напрыклад, у гандлі, піша «Зеркало».

Берасцейцы збіралі двухрублёвыя, рублёвыя і пяцідзесяцікапеечныя манеты ў паўтаралітровы слоік. На выніковы падлік у канцы 2024 пайшло 20 хвілін.

У выніку вага манет склала крыху больш за пяць кілаграмаў, а ўсяго набралася 1 413 рублёў. Сума параўнальная з заробкам, напрыклад, адміністратара берасцейскага «Еўраопта».

@tatsiana.maksimuk #монеты #брест #обзорыбрест #копилкабрест #копилка #результат ♬ الصوت الأصلي - 🎧

Пад самым папулярным відэа з сабранымі манетамі такія каментары:

• «Адсоткаў 25 інфляцыі як мінімум».

• «Вось дзе большасць захоўвае грошы! А рэшту няма чым даць пры набыцці тавараў!»

• «А ў краме рэшты няма».

• «У рублях?! Ну неее».

• «Таксама гэтым цяпер займаюся. Толькі ў вялізную скарбонку кідаю 1,2 і папяровыя грошы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках