Навагодняя казка па-магілёўску: байкеры праявілі крэатыў
4- 3.01.2025, 17:41
- 3,068
На дарогах горада заўважылі своеасаблівых Дзеда Мароза і Снягурку.
У які раз магілёўскія байкеры даводзяць, што яны не толькі пра шум матораў і парушэнне ПДР (часта чуем і такое, што ёсць, то ёсць) - гэтыя хлопцы ўмеюць здзіўляць і цікавосткамі, піша «Могилев Онлайн».
Так, у навагоднія святы магілёўцы заўважылі на дарогах горада своеасаблівых Дзеда Мароза і Снягурку. Перасоўваліся яны не на аленях і нават не на тройцы жвавых коней. Транспарт магілёўскіх навагодніх персанажаў - матацыклы.
Як расказалі хлопцы, так арыгінальна яны віншавалі дзятву сваіх сяброў і знаёмых.