Расея масавана ўдарыла па Чарнігаве
7- 3.01.2025, 20:06
- 9,020
Ёсць разбурэнні і параненыя.
Расейскае войска ўвечары пятніцы, 3 снежня, нанесла ракетны ўдар па горадзе Чарнігаў. Ужо вядома пра пацярпелых і разбурэнні.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Вячаслаў Чавус.
Паводле ягоных звестак, РФ нанесла трайны ракетны ўдар па жылой забудове на ўскраіне Чарнігава. Там ужо зафіксаваныя значныя разбурэнні некалькіх дамоў.
«Ужо вядома пра аднаго загінулага чалавека. Ёсць параненыя. Пошукава-выратавальныя працы прадаўжаюцца», – паведаміў Чавус.
Пазней кіраўнік Чарнігаўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Брыжынскі паведаміў, што ў выніку ракетнай атакі часткова разбураныя 2 жылыя дамы, пашкоджаныя вокны 7 жылых дамоў.