5 студзеня 2025, Нядзеля, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін забіўся ў крамлёўскія палаты нібы мыш»

3
«Пуцін забіўся ў крамлёўскія палаты нібы мыш»

У Паўднёвай Карэі адбываюцца падзеі, здольныя збянтэжыць многіх у РФ.

У Паўднёвай Карэі адбываюцца падзеі, здольныя збянтэжыць многіх у Расеі – там, пасля вынясення імпічменту прэзідэнту Юн Сок Ёлю, яго спрабавалі арыштаваць, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

У расейскай практыцы словы «прэзідэнт», «імпічмент», «арышт» у адным сказе не сустракаюцца. Але ў Паўднёвай Карэі, на тым самым «усходзе», куды, нібыта, «павярнулі» краіну «шафёры» Пуцін і Лаўроў, гэтыя словы цалкам апісваюць сітуацыю. Вось «прыйшлі мы на ўсход», як вы хацелі, Пуцін-Лаўроў. Будзем у іх вучыцца?

Праўда, арыштаваць Юн Сок Ёля не атрымалася. Ордар на ягоны арышт быў выдадзены адным з судоў Сеула. Следчыя з'явіліся ў рэзідэнцыю Юна, але былі спыненыя службай бяспекі. Пачалося супрацьстаянне. Але ў выніку арышт прэзідэнта, якога парламент падвергнуў імпічменту, не адбыўся.

Цяпер уявім, што Расея, «якая павярнула на ўсход», навучыцца ў Паўднёвай Карэі. Што атрымаецца?

Ніжні спікер Валодзін на чале сваёй партыі «мядзведнікаў» нечакана абвяшчае імпічмент Пуціну. Супраць гэтага КПРФ на чале з героем капіталістычнай працы Зюганавым, ЛДПР Слуцкага, «Новыя людзі» Кірыенкі і адважныя «выхухалі» Міронава. Але ў «мядзведнікаў», якія нібы з ланцуга сарваліся, натхнёныя «ўсходам», большасць і Пуціна эфектна імпічнулі.

І вось ужо Басманны суд выносіць пастанову пра арышт нязменнага, а Бастрыкін, з налітымі крывёю вачыма, б'ецца ў Крэмль на чале натоўпу следчых, каб «выканаць судовую пастанову». Сам жа «герой» забіўся ў крамлёўскія палаты, нібы мыш, сядзіць бледны, злы, вочы зіхацяць, вакол дывізія аховы і бледны Пяскоў прымярае каску дрыготкімі рукамі.

Уяўляеце такое шоу перад тварам ачмурэлай краіны! Гэта сюжэт для фантастычнага фільма – навагодняй казкі. Маглі б зняць, паказаць краіне. Скажам, замест навагодняй балбатні незмяняльнага. Рэйтынг быў бы вышэйшы. А сёй-той з гледачоў, не разабраўшыся, што гэта кіно, падумаўшы, што гэта прамы рэпартаж, выйшаў бы на вуліцу святкаваць і рушыў на Красную плошчу сустракаць світанак новага жыцця.

Гэта быў бы фантастычны Новы год, якіх не было яшчэ ў дзяржаве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках