5 студзеня 2025, Нядзеля, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адрозніваюцца мінімальныя заробкі ў Беларусі і суседніх краінах

12
Як адрозніваюцца мінімальныя заробкі ў Беларусі і суседніх краінах

Лічбы ўражваюць.

Мінімальны заробак з 1 студзеня вырас не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах Еўразвязу, адзначае «Люстэрка».

З 1 студзеня ў Беларусі мінімальны заробак вырас амаль на 16% – да 726 рублёў. Пасля выплаты падаходнага падатку і сацыяльнага ўнёску (агулам 14% ад заробку) на руках застаецца 624,36 рубля.

У Літве з гэтага года мінімалка вырасла на 12% – да 1038 еўраў. На рукі атрымліваецца 777 еўраў. У пераліку на нашыя грошы паводле курсу Нацбанка на 3 студзеня гэта 3762 і 2816 рублёў адпаведна.

У Польшчы гэты ж паказнік з 1 студзеня складае 4666 злотых (3958 рублёў). Чыстымі палякі будуць атрымліваць 3510,92 злотага (2978 рублёў). Гэта на 7,65 адсотка больш, чым летась.

У Латвіі мінімалку таксама паднялі – да 740 еўраў (2682 рублі). Зыходзячы з разлікаў спецыяльнага калькулятара, пасля выплаты падаткаў на руках застаецца 623,46 еўра (2259 рублёў).

Гэта значыць, мінімальны заробак, які палякі і літоўцы атрымліваюць на рукі, атрымліваецца нават вышэйшы, чым у нас сярэдні да выплаты падаткаў (у лістападзе мінулага года ён быў 2331,8 рубля, больш свежыя звесткі яшчэ не апублікаваныя).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках