Пры ўдары па Льгове мог быць ліквідаваны камандзір 52-га палка далёкай авіяцыі РФ
8- 3.01.2025, 20:48
- 7,420
Ён датычны да цэлага шэрагу ваенных злачынстваў.
Пры ўдары УСУ па расейскай вайсковай базе ў Льгове (Курская вобласць) мог быць ліквідаваны палкоўнік ПКС РФ Алег Цімошын, які займае пасаду камандзіра 52-га палка далёкай авіяцыі. Ён датычны да цэлага шэрагу ваенных злачынстваў.
Пра ягоную магчымую ліквідацыю паведаміў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.
Удар па месцы базавання УС РФ у Льгове быў нанесены 30 снежня з выкарыстаннем ракетаў Storm Shadow.
Служба бяспекі Украіны раней вылучыла Цімошыну вельмі цяжкія абвінавачанні. Паводле версіі следства, ён курыраваў авіяцыйны ўдар па шматпавярхоўцы ў Дняпры 14 студзеня 2023 года, ахвярамі якога сталі 46 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Датычны ён і да іншых атак.
Паводле звестак OSINT-экспертаў, менавіта авіяполк Цімошына, які базуецца ў Шайкоўцы ў Калужскай вобласці ажыццявіў абстрэл гандлёвага цэнтра «Амстор» у Крэменчугу 27 чэрвеня 2022 года. Колькасць ахвяраў тады дасягнула 21 чалавека.
По данным OSINT-экспертов, именно авиаполк Тимошина, который базируется в Шайковке в Калужской области осуществил обстрел торгового центра «Амстор» в Кременчуге 27 июня 2022 года. Число жертв тогда достигло 21 человека.