5 студзеня 2025, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няма чаго супрацьпаставіць: Расейцы «ашаломленыя» марскімі дронамі-ЗРК Украіны

6
Няма чаго супрацьпаставіць: Расейцы «ашаломленыя» марскімі дронамі-ЗРК Украіны

Magura V5 цяпер ганяе яшчэ і расейскую авіяцыю.

Пасля паразы гелікаптэраў Мі-8 ракетай з марскога дрона Magura V5 расейскія акупанты «ашаломленыя», таму што на сёння не маюць эфектыўнага супрацьдзеяння такому ўзбраенню. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны (ГУВ МА) Яўген Ерын.

Паводле ягоных словаў, да такой эфектыўнасці ўкраінскія спецыялісты ішлі ўжо даўно, рыхтаваліся і праводзілі розныя мерапрыемствы для ўдасканалення дронаў і магчымасцяў іх выкарыстання.

«Цяпер гэтая карпатлівая праца дала свой першы вынік. Украіна ўпершыню ў свеце з марскога дрона падбіла паветраную цэль», – сказаў ён.

Каментуючы рэакцыю ворага, ён дадаў, што, паводле звестак украінскіх спецслужбаў, акупанты «ашаломленыя» трапляннямі па гелікаптэрах. У той самы час расейцы ведалі, што УСУ рыхтуюцца да такіх аперацый, і, паводле словаў Ерына, спрабавалі ажыццяўляць свае захады для супрацьдзеяння Сілам абароны Украіны. Аднак, як падкрэсліў прадстаўнік выведкі, «мы былі на крок наперадзе» і менавіта таму атрымалі такі цудоўны вынік. Паводле ягоных словаў, цяпер адпаведная праца прадаўжаецца, і трэба чакаць новых дасягненняў украінскіх вайскоўцаў.

«Вядома, гэта працэс не аднаго дня, не аднаго месяца, але праца прадаўжаецца па розных кірунках і я ўпэўнены, што мы ўбачым вынікі... Вораг вучыцца, рыхтуецца і недаацэньваць ворага нельга. Але іх сродкі процідзеяння – гэта, як правіла, сродкі абароны. І яны ў першую чаргу абараняюцца ад ужо тых нападаў, якія ажыццяўляюцца марскімі дронамі. Нейкага эфектыўнага процідзеяння або альтэрнатывы для іх паразы ў праціўніка пакуль няма. Толькі сродкі абароны», – падкрэсліў Ерын.

Ён сказаў, што гелікаптэр Мі-8 каштуе мільёны даляраў, але самае дарагое для расейцаў – гэта страта прафесійных пілотаў, на падрыхтоўку якіх патрэбныя гады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках