У Беларусі пабудуюць новы аквапарк
15- 30.01.2025, 11:36
- 10,506

Асноўныя будынкі будуць знаходзіцца на тэрыторыі завода.
У Віцебску з'явіцца аквапарк. Пра гэта распавёў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна горада Яўген Семянычоў, піша выданне "Віцьбічы".
Інвестары пабудуюць аквапарк на пляцоўцы побач з Віцебскім лядовым палацам спорту.
Асноўныя будынкі акватэрмальнага комплексу будуць знаходзіцца на тэрыторыі завода "Віцязь". Паводле слоў Яўгена Семянычова, інвестары ўжо выкупілі два вытворчыя комплексы прадпрыемства і пачалі дэмантаж канструкцый. Таксама ў іх планах набыць пад інвестыцыйны праект яшчэ адзін комплекс.
Акрамя аквапарку, на пляцоўцы пабудуюць рэстарацыю і гатэль.