УСУ ўзялі ў палон былога ўкраінскага вайскоўца
18- 30.01.2025, 17:07
- 25,868

Здрадніку пагражае пажыццёвае зняволенне.
Украінскія ваяры ўзялі ў палон вайскоўца з Крыма, які перайшоў на бок ворага. Яму абвясцілі падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе.
Пра гэта паведамляе РБК - Украіна са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага бюро расследаванняў.
У студзені 2025 года падчас штурму пазіцый ворага на Данецкім кірунку былы ўкраінскі ваенны трапіў у палон да УСУ.
Следства ўстанавіла, што мужчына добраахвотна прысягнуў на вернасць расейцам пасля захопу яго часткі ў Сімферопалі ў 2014 годзе. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ён пайшоў ваяваць супраць Украіны ў складзе расейскіх штурмавікоў 123 АМБ.


Як адзначае ГБР, яго бацькі дагэтуль пражываюць у Палтаўскай вобласці.
Фігуранту абвясцілі падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе (ч. 2 арт. 111 КК Украіны). Разглядаецца пытанне аб абранні яму меры стрымання.
Здрадніку пагражае пажыццёвае зняволенне.