Як Арменія адкажа Лукашэнку
9- 30.01.2025, 15:16
- 19,574

Ерэван рыхтуе разрыў дыпламатычных стасункаў?
Армянскае выданне hraparak.am піша, што Арменія можа разарваць дыпламатычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі. Ерэван рыхтуе адказ на заявы беларускага дыктатара аб тым, што прэм'ер краіны Нікол Пашынян вінаваты ў «страце Нагорнага Карабаха»:
- Ні адміністрацыя прэм'ер-міністра, ні МЗС Арменіі пакуль не адрэагавалі на заявы Лукашэнкі. Ужо блізу паўгода ніводзін чыноўнік з Арменіі не наведвае Беларусь, Ерэван адклікаў свайго амбасадара з Менска з-за зробленых у Баку заяў Лукашэнкі аб тым, што ў Беларусі верылі ў перамогу Азербайджана і падтрымалі яго.
Паводле слоў крыніцы ва ўладзе, гэтымі днямі абмяркоўваецца пытанне аб разрыве армяна-беларускіх дыпламатычных дачыненняў. З іншага боку, яны разумеюць, што без ведама Пуціна Лукашэнка не сказаў бы нічога падобнага. Дарэчы, ходзяць чуткі, што апошняя тэлефонная размова Пашыняна з Пуціным была вельмі жорсткай. Хоць Пашынян і спрабаваў апраўдацца, што сяброўства ў ЕЗ не азначае адмову ад стасункаў з Расеяй, але Пуцін вельмі суха сказаў яму, што гэты крок ні да чаго добрага Арменія не прывядзе.