ГУВ: Расея ў 2025 годзе плануе мабілізаваць амаль 300 тысяч чалавек
11- 30.01.2025, 15:24
- 12,116

Акцэнт будзе на «спецкантынгенце».
У бягучым 2025 годзе краіна-агрэсарка Расея разлічвае залучыць да вайны супраць Украіны не менш за 126 тысяч салдат з так званага «спецкантынгенту».
Такія звесткі ў чацвер, 30 студзеня, агучылі ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.
«Гаворка ідзе пра расейцаў, якія адбываюць пакаранне ў турмах, знаходзяцца пад следствам, маюць запазычанасці за крэдыты і іншыя праблемы», – адзначылі ў ГУВ.
У выведцы таксама паведамілі, што для папаўнення страт Расея ў сярэднім плануе мабілізаваць па 10 тысяч чалавек «спецкантынгенту» штомесяц.
Агулам для замяшчэння страт існых вайсковых часцей і злучэнняў у вайне супраць Украіны Расея ў 2025 годзе рыхтуецца мабілізаваць мінімум 280 000 акупантаў, падкрэслілі ў ГУВ МА.