У Менску аслеплены сонцам кіроўца знёс святлафор
9- 30.01.2025, 17:16
- 7,002

Відэафакт.
У Менску кіроўца легкавіка знёс святлафор. Момант аварыі патрапіў у аб'ектыў камеры вонкавага назірання.
Здарэнне адбылося 30 студзеня блізу 13.30. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 47-гадовы кіроўца Renault рухаўся па вуліцы Уральскай. Пры павароце налева на вуліцу Даўгабродскую ён не справіўся з кіраваннем і ўчыніў наезд на святлафорны аб'ект.
Паводле словаў мужчыны, яго асляпіла сонца.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.