Беларусы змогуць без візы ездзіць яшчэ ў адну краіну
13- 30.01.2025, 17:33
- 9,966

Больш за год спатрэбілася бакам, каб развязаць усе юрыдычныя пытанні.
З 30 студзеня 2025 года нарэшце пачынае дзейнічаць міжурадавае пагадненне аб бязвізавым рэжыме для жыхароў Беларусі і В'етнама.
Гэты дакумент быў падпісаны яшчэ ў снежні 2023-га падчас афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Ханой.
Больш за год спатрэбілася бакам, каб развязаць усе юрыдычныя пытанні. Цяпер грамадзяне абедзвюх краінаў, якія маюць звычайныя пашпарты, могуць праз бязвізавы рэжым уязджаць на 30 дзён. Агульны ж тэрмін знаходжання на тэрыторыі іншай дзяржавы не павінен перавышаць 90 дзён цягам каляндарнага года.