На менскай Камароўцы ўжо з'явіліся першыя беларускія тульпаны
- 30.01.2025, 17:44
- 1,736

Сёлета яны расцвілі раней.
На календары яшчэ студзень, а на Камароўскім рынку ўжо прадаюць тульпаны, выгадаваныя ў Беларусі. Даведаліся, колькі каштуюць першыя кветкі.
Як вядома, беларускія кветкаводы спецыяльна вырошчваюць тульпаны спецыяльна да святаў. Першы ўраджай звычайна збіраюць да 14 лютага, а другі – да 8 Сакавіка.
Але сёлета першыя кветкі з'явіліся крыху раней, чым звычайна. Адзін тульпан каштуе Br6.
Знаўцы гавораць, што бліжэй да святаў букеты патаннеюць.