Войскі РФ сышлі з піка сваіх авайсковых магчымасцяў
3- 31.01.2025, 9:38
- 8,934

І нарасціць патэнцыял ужо не змогуць.
Расейскае войска больш не можа нарошчваць наступальны патэнцыял, але яшчэ мае пэўныя рэсурсы, каб утрымліваць яго "на ўзроўні". Пра гэта ў інтэрв'ю РБК Украіна заявіў старшыня Савета рэзервістаў Наземных войскаў УСУ Іван Цімачка.
“Я пару месяцаў таму казаў, што расейцы знаходзіліся на піку сваіх магчымасцяў, потым пік пераходзіць у плато, а потым уласна момант падзення патэнцыялу. Цяпер мы можам разглядаць, што яны з піка пераходзяць у плато. Нарасціць не могуць, але яшчэ маюць нейкія рэсурсы, каб утрымліваць "на ўзроўні", - сказаў Цімачка.
Ён удакладніў, што такая тэндэнцыя не вельмі заўважная, але назіраецца па ўсёй лініі фронту.
"Гэта звязана з тым, што мабілізацыя ў іх таксама кульгае, і што нам удалося знішчыць вялікую колькасць іх складоў, інфраструктуры, нафтаперапрацоўчыя заводы", - растлумачыў Цімачка.
Ён падкрэсліў, што страта патэнцыялу з боку расейцаў не азначае, што УСУ пяройдуць у контрнаступ, паколькі цяпер украінскае войска знаходзіцца ў дастаткова складаным і напружаным стане.
"Баі будуць цяжкія для нас, бо фактычна, або вораг штурмуе 60 разоў, або 40 разоў у дзень, значнай розніцы яно для нас мець не будзе, усё адно баі будуць і дзень і ноч", - адзначыў вайсковец.
У той жа час Цімачка заявіў, што страта патэнцыялу з боку акупантаў можа зменшыць колькасць страт УСУ.
"Гэта дае нам магчымасць нарошчваць свае рэсурсы, няхай не настолькі хутка, як хацелася б", - падкрэсліў Цімачка.
Нарэшце ён дадаў, што, нягледзячы на ўсё гэта, пакуль нельга казаць пра нейкія радыкальныя змены на фронце найбліжэйшым часам.