ДАІ ўзмацніла кантроль за кіроўцамі па ўсёй Беларусі
8- 31.01.2025, 11:31
- 8,670

У дзве вобласці адправілі "Стралу".
Беларуская Дзяржаўная аўтаінспекцыя абвясціла ў пятніцу, 31 студзеня, Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, падвышаную ўвагу паабяцалі надаць тром катэгорыям кіроўцаў:
• нецвярозым,
• аўтамабілістам без дзейнага паведчання на кіраванне транспартнага сродку,
• кіроўцам, якія карыстаюцца прыладамі сувязі падчас руху.
Кіроўцаў з першых двух катэгорый паабяцалі "своечасова адхіляць ад удзелу ў дарожным руху". А ў дзвюх абласцях - Гомельскай і Менскай - паабяцалі прыцягнуць да прафмерапрыемстваў экіпажы спецпадраздзялення ДПС "Страла" МУС.
У ведамстве таксама папярэдзілі, што за сітуацыяй на дарогах арганізаваны кругласутачны маніторынг, заклікаўшы няўхільна выконваць ПДР. Гэтае патрабаванне набывае асаблівую актуальнасць у святле метэаралагічных умоў: адразу ў трох абласцях Беларусі на сёння сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз туман:
• у Берасцейскай,
• у Магілёўскай,
• у Гомельскай абласцях.