Рассельгаснагляд узмацніў кантроль за мясам беларускага прадпрыемства
- 31.01.2025, 18:55
- 5,766

У ім выявілі лістэрыі.
Рассельгаснагляд паведаміў, што ў ялавічыне аднаго з беларускіх прадпрыемстваў знайшлі лістэрыі. Пра гэта сказана ў лісце расейскага ведамства, піша Office Life.
Размова ідзе аб прадукцыі ТАА «Межава СТАРТ» з Віцебскай вобласці.
Паколькі парушэнне знайшлі ўпершыню, у рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза статус кампаніі змянілі на «ўзмоцнены лабараторны кантроль».
У канцы снежня статус сямі беларускіх прадпрыемстваў змянілі на «ўзмоцнены лабараторны кантроль».