Стала вядома, калі адкрыецца самы доўгі падвесны мост у Беларусі
- 31.01.2025, 20:07
- 7,638

На яго з'язджаліся паглядзець з усіх куткоў краіны.
Самы доўгі падвесны мост Беларусі вось-вось адкрыецца пасля рэканструкцыі. «Анлайнер» паказаў, як ён выглядае проста цяпер, а заадно агучыў дату, калі мясцовыя жыхары (дый не толькі яны) зноў змогуць па ім прайсціся. Гэта здарыцца ўжо 28 красавіка – менавіта ў гэты дзень у 1972 годзе мост праз раку Нёман у горадзе Масты адкрылі для пешаходаў.
Каб адрамантаваць унікальны будынак, на які з'язджаліся паглядзець з усіх куткоў Беларусі, спатрэбілася яго поўнасцю разабраць.
За гэты час адмыслоўцы «Мастабуду» замянілі ўсе асноўныя элементы: на новенькія апоры ўжо нацягнутыя канаты агульнай вагой 40 тонаў і даўжынёй больш за 2,5 км.
Цяпер праца выходзіць на апошнюю стадыю.

