Украінскія марпехі «пакрышылі» расейскую пяхоту і тэхніку пад Курахавам
- 4.01.2025, 11:30
- 5,218
Разгром варожага штурму паказалі на відэа.
Украінскія марскія пяхотнікі перашкодзілі Расеі закідаць іх пазіцыі ў раёне Курахава «мясам». Яны знішчылі тэхніку і да двух аддзяленняў пяхоты ворага.
Пра гэта паведамляюць Ваенна-марскія сілы УСУ.
Так, байцы 37-й асобнай брыгады марской пяхоты прадаўжаюць знішчаць ворага на Курахаўскім кірунку.
«Расейскія акупанты не пакідаюць спробаў закідаць “мясам” пазіцыі марпехаў-чарнаморцаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак вайскоўцаў, адна з такіх спробаў скончылася для расейцаў стратай да двух аддзяленняў пяхоты і трох адзінак браняванай тэхнікі.